Усе навіны

«Інтэр Маямі» выйшаў у фінал Кубка ліг. Месі і Альба забілі

16 жніўня, 08:25

«Інтэр Маямі» і «Нэшвіл» прабіліся ў фінал Кубка ліг.

У 1/2 фіналу «Інтэр Маямі» перамог «Філадэльфію Юніён» (4:1). У складзе пераможцаў забівалі Джозэф Марцінес, Ліянэль Месі, Жордзі Альба і Давід Руіс.

У другім паўфінале «Нэшвіл» перамог «Мантэррэй» (2:0). У ноч на 20 жніўня адбудуцца матч за трэцяе месца «Філадэльфія» – «Мантэрэй» і фінал «Нэшвіл» – «Інтэр Маямі».

Кубак ліг

1/2 фіналу

«Філадэльфія Юніён» – «Інтэр Маямі» – 1:4

Галы: Бедая, 73 – Марцінес, 3, Месі, 20, Альба, 45+3, Руіс, 83

«Мантэрэй» – «Нэшвіл» – 0:2

Галы: Сарыдж, 67, Піка, 90+6