Усе навіны

8 з 10 самых высокааплатных футбалістаў свету гуляюць у чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі

16 жніўня, 10:16

Французскае выданне Le Parisien апублікавала спіс 10 самых высокааплатных футбалістаў.

За аснову бралася толькі фіксаваная частка заробку без уліку бонусаў.

Узначальваюць спіс партугальскі нападаючы «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду і французскі нападаючы «Аль-Іціхада» Карым Бензема – 200 млн еўра ў год.

Трэцяе месца дзеляць Н'Гола Кантэ («Аль-Іціхад») і Нэймар («Аль-Хілаль») – 100 млн еўра (выданне ўдакладняе, што 31-гадовы бразілец атрымлівае каля 100 млн, але ўсё роўна змясціла яго разам з Кантэ на адзін радок – заўв. Tribuna.com).

1. Крышцiяну Раналду («Аль-Наср») – 200 млн еўра.

Карым Бензема («Аль-Іціхад») – 200 млн.

3. НʼГала Кантэ («Аль-Іціхад») – 100 млн.

Нэймар («Аль-Хілаль») – каля 100 млн.

5. Кіліян Мбапе («ПСЖ») – 70 млн.

6. Ліянэль Месі («Інтэр» Маямі) – 45 млн.

7. Сад'ё Манэ («Аль-Наср») – 40 млн.

Джордан Хендэрсан («Аль-Ітыфак») – 40 млн.

9. Рыяд Марэз («Аль-Ахлі») – 35 млн.

10. Каліду Кулібалі («Аль-Хілаль») – 30 млн.