Усе навіны

Аляксандр Глеб хацеў больш грошай, чым былі гатовы плаціць у беларускай камандзе пад расійскую аматарскую медыялігу

16 жніўня, 20:55
1

Менеджар «Дынама» Мінск і кіраўнік беларускай аматарскай каманды пад расійскую медыялігу Платон Дзмітрыеў распавёў, чаму Аляксандра Глеба не будзе ў DMedia.

«Мы планавалі запрасіць Аляксандра Глеба, вялі перамовы, але «Казлы» аказаліся больш выгаднымі для яго. Ён будзе ў «Казлах» у гэтым сезоне.

Я думаю, што мы такія сумы не гатовыя плаціць, у прынцыпе», – распавёў Дзмітрыеў.

Нагадаем, 12 жніўня стала вядома, што Глеб будзе выступаць за каманду GOATS з медыялігі, у якой экс-паўабаронца зборнай Беларусі знаходзіўся ў заяўцы ў двух папярэдніх розыгрышах дадзенага аматарскага турніру, аднак не згуляў ніводнага матчу.

У «Казлах» таксама выступае Вячаслаў Глеб.