Усе навіны

Дэ Бруйнэ, Холанд і Месі намінаваны на званне найлепшага гульца сезона 2022/23 па версіі УЕФА

17 жніўня, 21:35

УЕФА прадставіла намінантаў на званне найлепшага гульца сезона 2022/23.

Сярод прэтэндэнтаў – Кевін дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці», зборная Бельгіі), Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці», Нарвегія) і Ліянель Месі (у мінулым сезоне гуляў за «ПСЖ», Аргенціна, цяпер – «Інтэр» Маямі).

Поўны спіс намінантаў сфармавала тэхнічная група УЕФА, затым трэнеры клубаў з групавых этапаў ЛЧ, ЛЕ і ЛК, трэнеры мужчынскіх еўрапейскіх зборных, а таксама група журналістаў аддалі свае галасы, пасля чаго сфарміравалі тройку прэтэндэнтаў. Трэнерам не дазвалялі галасаваць за гульцоў сваёй каманды.

У спіс таксама ўвайшлі:

4. Ілкай Гюндаган («Манчэстэр Сіці», зборная Германіі, цяпер гуляе за «Барселону») – 129 ачкоў

5. Родры («Манчэстэр Сіці», Іспанія) – 110 ачкоў

6 . Кіліян Мбапэ («ПСЖ», Францыя) – 82 ачкі

7. Лука Модрыч («Рэал», Харватыя) – 33 ачкі

8. Марцэла Брозавіч («Інтэр», Харватыя, цяпер гуляе за «Аль-Наср») – 20 ачкоў

9 Дэклан Райс («Вэст Хэм», Англія, перайшоў у «Арсенал») – 14 ачкоў

10 Алексіс Мак Алістэр («Брайтан», Аргенціна, цяпер – «Ліверпуль») – 12 ачкоў

11 Хесус Навас («Севілля», Іспанія) – 6 ачкоў

Пераможцу назавуць 31 жніўня, калі адбудзецца лёсаванне групавога этапа Лігі чэмпіёнаў сезона 2023/24.