Усе навіны

Анры – фаварыт на пасаду галоўнага трэнера зборнай Францыі U-21

19 жніўня, 09:45

Новым галоўным трэнерам зборнай Францыі U-21 можа стаць Цьеры Анры, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Ён з'яўляецца галоўным прэтэндэнтам на гэтую пасаду.

46-гадовы француз падчас карʼеры быў галоўным трэнерам «Манака» з 2018 па 2019 год і ўзначальваў «Манрэаль» з 2019 па 2021 год. Таксама мае досвед працы ў акадэміі Арсенала, асістэнтам Раберта Марцінеса ў зборнай Бельгіі.

Папярэднім трэнерам маладзёжнай зборнай быў Сільвен Рыпаль, які ўзначальваў каманду з мая 2017 года. Яго звольнілі пасля паражэння ў матчы з Украінай у чвэрцьфінале Еўра-2023.

Як мяркуецца, новы трэнер зборнай U-21 будзе рыхтаваць і алімпійскую зборную Францыі, якая выступіць у Парыжы-2024.