Усе навіны

Мікіта Мелказёраў: «Галоўнае на кубку Івуліна – падтрымаць палітвязняў і нагадаць людзям, што ва Украіне бяда»

19 жніўня, 21:25

Былы журналіст Tribuna.com, аўтар YouTube-канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў пасля выхаду яго каманды ў чвэрцьфінал Кубка Івуліна падзяліўся эмоцыямі ад турніру.

«Я па першай прафесіі, як i адзін чалавек, футбаліст. Гэта прыкольна – прыйсці, трохі памучыцца, папрацаваць. Эмоцыі па-сапраўднаму вельмі добрыя, калі ты рыгаеш на поле, а па выніку перамагаеш. Эмоцый [пасля матчу 1/8 фіналу] ужо няма, майстэрства першапачаткова не было.

Але футбол – гэта не галоўнае. Галоўнае – падтрымаць палітвязняў і нагадваць людзям, якія стаміліся [ад навін], што ва Украіне бяда. Галоўнае ў гэтым турніры – гэта меседж», – сказаў Мелказёраў.