Усе навіны

Аляксандр Хацкевіч: «Кубак Івуліна – выдатна арганізаваны турнір. Народ рады. Кавалачак Беларусі тут, у Варшаве»

19 жніўня, 22:30

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч падзяліўся эмоцыямі ад Кубка Івуліна, у якім яго каманда выйшла ў фінал.

«Толькі станоўчыя эмоцыі [ад турніру]. Тым больш мы ў фінале. Дай Бог, каб паўтарылі мінулы поспех. Гэта будзе зрабіць цяжка, але будзем старацца.

А так усё здорава. Выдатна арганізавана. Народ рады. Кавалачак Беларусі тут, у Варшаве. Мне вельмі прыемна бачыць старых сяброў. Толькі станоўчыя эмоцыі», – сказаў Хацкевіч.