Все новости

Каманда з Хацкевічам і іншымі экс-футбалістамі выйграла Кубак Івуліна

19 жніўня, 23:45

19 жніўня ў Варшаве прайшоў другі Кубка Івуліна. У гэтым годзе ў турніры прынялі ўдзел 39 каманд.

Пераможцам турніру стала каманда Free SPOrT United. У яе складзе выступалі вядомыя беларускія экс-футбалісты: Яўген Вяроўка, Віталь Гайдучык, Сяргей Міхайлаў, Аляксандр Хацкевіч, Максім Шкураценка.