Усе навіны

Месі стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола, абышоўшы Дані Алвеса

20 жніўня, 10:10

«Інтэр» Маямі перамог «Нэшвіл» (1:1, па пенальці – 10:9) і выйграў Кубак ліг.

Ліянель Месі вызначыўся ў гульні голым на 23-й хвіліне, а таксама забіў пенальці ў пасляматчавай серыі.

Гэты трафей стаў 44-м у кар'еры аргенцінца. Такім чынам, ён стаў самым тытулаваным гульцом у гісторыі футбола, абышоўшы Дані Алвеса, на рахунку якога іх 43.

Ліянель 10 разоў выйграваў Ла Лігу, 8 – Суперкубак Іспаніі, мае 7 перамог у Кубку Іспаніі, 4 трафея Лігі чэмпіёнаў, а таксама па тры перамогі ў чэмпіянаце свету сярод клубаў і Суперкубку Еўропы, 2 чэмпіянаты Францыі і адзін Суперкубак краіны.

Са зборнай Аргенціны Месі выйграваў Чэмпіянат свету, Алімпіяду, Кубак Амерыкі, маладзёжны чэмпіянат свету і Фіналісіму.