Усе навіны
Вiдэа

Канстанцiн Каверын: «Легія» нічым не адрозніваецца ад БАТЭ. Але на гульні польскай каманды прыходзяць 27 тысяч чалавек»

21 жніўня, 21:41

Экс-дыктар «Барысаў-Арэны» Канстанцін Каверын у эфіры youtube-канала «Честнок» падзяліўся меркаваннем аб прычынах падзення ўзроўню беларускага футбола.

– «Легія» нічым не адрозніваецца ад БАТЭ. БАТЭ ў залатыя гады праклаў бы гэту «Легію» падбародкам. І я прыходжу на стадыён «Легіi» – 27 тысяч на стадыёне. І ім [заўзятарам] усё роўна, як гэтая «Легія» гуляе. Але яны ўсё спяваюць песні, заўзeюць. Яны робяць гэтую атмасферу. Бо свабодная краіна, яны нават пра палітыку не думаюць. У нас усё наадварот, – сказаў Каверын.