Усе навіны

Саўладальнік «Табола» Забеліна пра матч ЛК у Чэхіі: «Хутчэй за ўсё, не выйдзем на поле, калі нашым легіянерам з ЕАЭС не дадуць візы»

29 жніўня, 11:48

Саўладальнік казахстанскага «Табола» Алімжан Калдзіяраў заявіў, што каманда можа не выйсці на матч Лігі канферэнцый супраць «Вікторыі» Пльзень у Чэхіі з-за таго, што беларускі гулец «Табола» Павел Забелін і яго расійскія аднаклубнікі не атрымалі візы.

Нагадаем, Чэхія ўвяла абмежаванні для грамадзян РБ і РФ у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года вядзе Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«На жаль, нашым легіянерам з ЕАЭС так і не дазволілі вылятаць разам з намі. Ёсць яшчэ надзея наконт таго, што вырашыцца пытанне заезду праз іншую краіну, калі нам дадуць мультывізу. Ці выйдзем мы на поле ў выпадку, калі нашым легіянерам з ЕАЭС не дадуць візы – я думаю, хутчэй за ўсё, не», – сказаў Калдзiяраў.