Усе навіны

Раналдыньё ігнаруе позвы з бразільскага суда

29 жніўня, 18:26
1

Былы нападаючы зборнай Бразіліі Раналдыньё адмаўляецца даваць паказанні па справе аб махлярстве на крыптавалюце. 24 жніўня Раналдыньё другі раз не з'явіўся ў бразільскі суд, спаслаўшыся на ўмовы надвор'я. Нагадаем, яго кампанія 18kRonaldinho абяцала кліентам прыбытак у больш за 2%, але аказалася фінансавай пірамідай. Прадстаўнікі футбаліста заяўляюць, што ён і сам стаў ахвярай гэтай афёры, бо быў проста амбасадорам 18k Ronaldinho. Паслязаўтра, 31 жніўня, у Раналдыньё будзе яшчэ адна магчымасць даць паказанні. Калі ён і ў трэці раз праігнаруе позву, то праваахоўныя органы Бразіліі могуць узбудзіць супраць яго судовую справу.