Усе навіны

БАТЭ правёў сухі матч пасля 22 прапушчаных мячоў у пяці папярэдніх

31 жніўня, 23:45

Сёння, 31 жніўня, БАТЭ абыграў «Балкані» (1:0) і па суме двух матчаў (2:4) скончыў сваё выступленне ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

Сустрэча з «Балкані» стала для барысаўчан другой без прапушчаных мячоў у цяперашняй еўракубкавай кампаніі.

Адзначым, што ў папярэдніх 5 сустрэчах БАТЭ прапусціў 22 мячы – 11 за два матчы ад «Арыса», сем за дзве сустрэчы ад «Шэрыфа» і чатыры ў першым матчы ад «Балкані».