Усе навіны

Суарэс і Кавані не атрымалі выклік у зборную Уругвая на матчы адбору ЧС-2026

5 верасня, 12:54

Галоўны трэнер зборнай Уругвая Марсела Б’елса вырашыў не выклікаць на збор Луіса Суарэса і Эдынсана Кавані.

Усяго ў зборную атрымалі выклік 25 футбалістаў.

Брамнікі: Серхіа Рочэт («Інтэрнасьёнал»), Франка Ісраэль («Спортынг») і Сант’яга Меле («Хуніёр Барранкілья»).

Абаронцы: Сант’яга Буэна («Вулвергемптан»), Бруна Мендэс («Карантыянс»), Себасцьян Касерэс («Амерыка дэ Мексіка»), Хасэ Радрыгес Бебанс («Васку да Гама»), Маціяс Олівера («Напалі»), Хаакін Пікерэс (» «Палмейрас»), Маціяс Вінья («Сассуола») і Лукас Оласа («Краснадар»).

Паўабаронцы: Федэрыка Вальвердэ («Рэал»), Наітан Нандэс («Кальяры»), Феліпе Карбальё («Грэміа»), Эміліяна Марцінес («Міцьюланд»), Мануэль Угартэ («Пары Сен-Жэрмен») і Нікалас дэ ла Крус («Рывер Плейт»).

Нападаючыя: Агусцін Канобіа («Атлетыка Паранаенсе»), Максіміліяна Арауха («Талука»), Факунда Торэс («Арланда Сіці»), Браян Радрыгес («Амерыка дэ Мексіка»), Факунда Пельістры («Манчэстэр Юнайтэд») ЛАФК), Максі Гомес («Кадыс»), Дарвін Нуньес («Ліверпуль»).

36-гадовы Суарэс зараз гуляе за «Грэміа». У складзе зборнай Уругвая забіў 68 мячоў і аддаў 39 галявых у 137 матчах. Статыстыка тут.

36-гадовы Кавані выступае за «Бока Хуніярс». За Уругвай правёў 136 сустрэч, забіў 58 галоў і здзейсніў 17 асістаў. Статыстыка тут.

Уругвай у адборы ЧС-2026 згуляе супраць Чылі 9 верасня і Эквадора 13 верасня. Гэта будзе старт кваліфікацыі.