Усе навіны

Ліянэль Месі: «Лічу, што зараз Рамэра – найлепшы абаронца ў свеце»

11 верасня, 14:24

Нападаючы Ліянель Месі пасля матчу супраць Эквадора (1:0) у стартавым туры кваліфікацыі ЧС-2026 высока ацаніў свайго партнёра па зборнай Аргенціны Крысціяна Рамэра.

«Я лічу, што зараз Рамэра – найлепшы абаронца ў свеце. Ён гуляў вельмі добра, і, на маю думку, быў найлепшым гульцом матчу.

Мець яго ў сябе за спіной – гэта найлепшае, што можа са мной адбыцца. Ён заўсёды прымушае мяне ісці наперад, таму што ён хоча гуляць сам-насам супраць суперніка.

Я звык не аглядацца, і гэта вельмі добра для мяне як атакуючага гульца», – сказаў Месі.