Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Кайсар» Соўпеля згуляў унічыю з «Шахцёрам», «Жэтысу» Назаранкі саступіў «Кайрату»

17 верасня, 17:07

15-17 верасня праходзяць матчы 22-га тура чэмпіянату Казахстана.

15 верасня

«Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко саступіў «Акжэтпесу» (0:1). Салавей выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 38-й хвіліне. Зямко ўвесь матч правёў на лаўцы.

«Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка прайграў «Мактааралу» Антона Шрамчанкі, Руслана Юдзянкова і Уладзіслава Касмыніна (0:2). Чарняк выйшаў у старце і быў заменены на 71-й хвіліне, Плотнікаў усю гульню правёў на лаўцы запасных, Юдзянкоў адгуляў матч цалкам, Шрамчанка выйшаў на поле на 85-й хвіліне, Касмынін не трапіў у заяўку.

16 верасня

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага і гульцоў Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава згуляў унічыю супраць «Кызыл-Жара» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава (0:0). Беларусы гаспадароў адгулялі матч цалкам. Усе беларускія легіянеры гасцей пачалі матч на полі і адгулялі цалкам за выключэннем Навумава, які замяніўся на 83-й хвіліне.

«Астана» Макса Эбонга перамагла «Табол» Паўла Забеліна (2:1). Эбонг выйшаў на замену на 54-й хвіліне і адгуляў матч да канца, выніковымі дзеяннямі не адзначыўся. Забелін выйшаў на 82-й, выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

«Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага перамог «Ардабасы» (2:1) галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага. Бяссмертны выйшаў на поле на 95-й хвіліне, калі быў усталяваны фінальны лік. Садоўскі пачаў матч на полі і быў заменены на 40-й хвіліне.

17 верасня

«Жэтысу» Паўла Назаранкі прайграў «Кайрату» (1:2). Беларус адгуляў матч цалкам.

«Шахцёр» згуляў унічыю з «Кайсарам» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля (2:2). Барадзін выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч. Соўпель пачаў мачт на лаўцы, але выйшаў на поле на 60-й хвіліне.

Чэмпіянат Казахстана

22-ы тур

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...