Усе навіны

Трэнер «Табола» Чурчыч: «Забелін вельмі шмат дапамагае, і я веру ў яго»

16 верасня, 20:50

Экс-трэнер «Шахцёра» Міліч Чурчыч, які цяпер узначальвае «Табол», распавёў пра ролю Паўла Забеліна ў клубе.

«Я Пашу Забеліна ведаю з часоў Салігорска – які ён чалавек і які футбаліст. Нам Забелін вельмі шмат дапамагае, і я веру ў яго. Я забраў Пашу сюды, таму што мы страцілі Аляксандра Марачкіна − і пазіцыя цэнтральнага абаронцы стала вакантнай. Паша Забелін закрывае тры пазіцыі – і гэта вельмі важна для нашай каманды. Сёння ён выйшаў як апорнік, часам ён дзейнічае ў якасці «васьмёркі» і нападніка. І, вядома, гуляе цэнтральнага абаронцы. Паша вельмі дапамагае камандзе, я яму давяраю. Менавіта таму мы і забралі яго», − сказаў Чурчыч.