Усе навіны

Анчалоці абышоў Зідана і выйшаў на 2-е месца па колькасці перамог на чале «Рэала»

18 верасня, 15:17

«Рэал» дома перамог «Рэал Сасьедад» у 5-м туры Ла Лігі – 2:1.

Гэта перамога стала 173-й для Карла Анчалоці на чале мадрыдскай каманды. Ён абышоў Зінедзіна Зідана і зараз займае 2-е месца ў гісторыі клуба па колькасці перамог. Рэкорд належыць Мігелю Муньёсу, які атрымаў 357 перамог.

Анчалоці выйграў 112 матчаў у Ла Лізе, 36 у Лізе чэмпіёнаў, 17 – у Кубку Іспаніі, 4 – на клубным ЧС, 2 – у Суперкубку Еўропы і 2 – у Суперкубку Іспаніі. З 64-гадовым італьянцам «Рэал» выйграў 10 тытулаў – 2 Лігі Чэмпіёнаў, 2 клубныя чэмпіянаты свету, 2 Суперкубкі Еўропы, 2 Кубкі Іспаніі, 1 Ла Лігу і 1 Суперкубак Іспаніі.