Усе навіны

Вадзім Гутцайт пра Алімпіяду-2024: «МАК дасылаў запрашэнні ўсім краінам, але не даслаў Беларусі і Расіі»

27 верасня, 13:23

Міністр моладзі і спорту Украіны, прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт расказаў, хто прымаў рашэнне байкатаваць адборачныя спаборніцтвы да Алімпіяды-2024.

«Я некалькі разоў збіраў прэзідэнтаў федэрацый, некалькі разоў размаўляў з нашымі спартсменамі. Калі было прынята рашэнне пра змены рэкамендацый па спартсменам з Расіі і Беларусі...

Пачнуць удзельнічаць у спаборніцтвах з асобнымі дзеяннямі кожнай міжнароднай федэрацыі, пад нейтральным сцягам... Мы збіраліся і вырашалі гэтае пытанне, таму што мы ў той час не ведалі, ці будзе МАК дапускаць Расію і Беларусь афіцыйна як краіны да Алімпійскіх гульняў.

Ці будуць яны ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад сваімі сцягамі. Мы не ведалі. Таму мы сабраліся і вырашылі гэтае пытаньне. Што калі на міжнародных спаборніцтвах будуць спартсмены з Расіі і Беларусі, то мы ў тых спаборніцтвах удзельнічаць не будзем.

Практычна да гэтага часу мы прапусцілі толькі ЧС па дзюдо, але тыя, хто маюць магчымасць выйграць / атрымаць ліцэнзію ... Ужо спартсмены атрымліваюць гэтую ліцэнзію. На апошнім міжнародным турніры нашы дзюдаісты...

Ужо Дар'я Беладзед атрымала ліцэнзію і яшчэ некалькі спартсменаў, таму... Толькі так, хто... Не прымала ўдзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах толькі фехтаванне. Маё роднае фехтаванне, на жаль. Яно не брала ўдзел у індывідуальных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы, і не прымала ўдзел у індывідуальных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету, акрамя Вольгі Харлан.

Калі 26 ліпеня быў зменены загад пра удзел... Калі мы ўжо 26 ліпеня атрымалі запрашэнне да ўдзелу на Алімпіядзе-2024... Так, МАК пасылаў запрашэнні ўсім краінам, але не даслаў Беларусі і Расіі. Таму да таго часу мы зразумелі, што нашая барацьба, якую мы рабілі ўсё разам... І федэрацыі, і спартоўцы, і ўсе тыя, хто хацеў далучыцца... Не тыя, хто ў той час быў супраць, што трэба прымаць удзел наогул па ўсіх спаборніцтвах...

Проста людзі не разумеюць, што мы працавалі над гэтым пытаньнем, каб Расія і Беларусь не былі запрошаныя. Калі б мы не працавалі, то я ня ўпэўнены, што Расія і Беларусь не атрымалі б запрашэнне як афіцыйныя краіны. Мы працавалі з 28 сакавіка, калі была змененая рэкамендацыя.

Я кожны дзень працаваў над гэтым пытаннем, многія спартсмены і федэрацыі былі супраць таго, каб МАК запрасіў на Алімпіяду Расію і Беларусь пад сваімі флагамі. Таму мы працавалі, працавалі, працавалі. І калі мы ўжо атрымалі запрашэнне, а тыя краіны не атрымалі...

Але ўсё роўна яшчэ рашэння няма. Яшчэ рашэньня няма, як яны будуць прымаць удзел. Таму мы толькі прынялі рашэнне, што мы будзем прымаць удзел у кваліфікацыйных спаборніцтвах, і каб нашыя спартсмены атрымалі ліцэнзіі», – сказаў Гутцайт.