Усе навіны

Цімафей Мартынаў: «Несцярэнка са мной доўга працавала, каб я правільную тэхніку бегу ставіў»

4 кастрычніка, 10:48

Гулец «Мінска» Цімафей Мартынаў распавёў аб працы з лёгкаатлеткай Юліяй Несцярэнка ў «Руху».

– Вельмі крута, калі Юлія Несцярэнка з намі працавала ў Брэсце. Гэта вялікі чалавек для нашага спорту. Яна давала нам добрую працу. Мне гэта памагло. Яна са мной доўга працавала, каб я правільную тэхніку бегу ставіў, каб мне лягчэй было бегаць, каб менш сіл затрачваў, – сказаў Мартынаў.