Усе навіны

Лапцеў, Свірскі, Падстрэлаў і яшчэ 19 гульцоў – у зборнай ЧБ на спарынг з «Уралам» Ганчарэнка

5 кастрычніка, 15:20

Названы склад зборнай клубаў вышэйшай лігі Беларусі на спарынг з «Уралам» Віктара Ганчарэнкі.

У якасці галоўнага трэнера зборнай клубаў выступіць Дзмітрый Молаш, дапамагаць яму будуць Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Валадзько і Сяргей Вярамко. Збор працягнецца з 14-га па 15 кастрычніка.

Брамнікі: Яўген Абрамовіч («Тарпеда»-БелАЗ), Аляксандр Свірскі («Іслач»).

Абаронцы: Дзяніс Гружэўскі («Шахцёр»), Максім Швяцоў («Дынама-Мінск»), Аляксей Лаўрык («Энергетык»-БДУ), Кірыл Радзівонаў, Вадзім Пігас (абодва – «Іслач»), Мікіта Былінкін («Слуцк») , Аляксей Іваноў, Ілля Руцкі (абодва – «Славія») Аляксандр Пазняк («Дынама-Брэст»), Канстанцін Кучынскі («Гомель»).

Паўабаронцы: Яўген Шаўчэнка («Тарпеда»-БелАЗ), Павел Сядзько, Алег Нікіфарэнка (абодва – «Дынама-Мiнск»), Алег Еўдакімаў («Нёман»), Дзмітрый Падстрэлаў (БАТЭ), Сяргей Пушнякоў («Слуцк»), Максім Мякіш («Тарпеда»-БелАЗ), Мікіта Капленка («Шахцёр»).

Нападаючыя: Дзяніс Лапцеў (БАТЭ, Барысаў), Валерый Гарбачык («Тарпеда»-БелАЗ).