Усе навіны

Луіс дэ ла Фуэнтэ: «Іспанія – не сексісцкая, не фашысцкая і не расісцкая краіна»

7 кастрычніка, 16:36

Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс дэ ла Фуэнтэ распавёў, ці паўплывалі апошнія скандалы са справай Луіса Рубіялеса і расісцкімі абразамі ў адрас Вінісіуса Жуніяра на заяўку Іспаніі на правядзенне ЧС-2030.

«Я думаю, што не. Нам трэба працягваць працу, каб у снежні 2024 года былі вызначаныя месцы правядзення матчаў. Мы павінны аб'яднацца і думаць толькі пра футбол, таму што мы шмат гуляем.

А калі казаць пра расізм, то я першы, хто асуджае любыя акты гвалту і расізму. Я даўно казаў пра гэта: Іспанія – не сэксісцкая краіна, яна не фашысцкая...

О, прабачце, нічога з гэтага да яе не адносіцца. Унясем яснасць: яна яшчэ і не расісцкая», – сказаў дэ ла Фуэнтэ.