Усе навіны

Гулец Беларусі U-15 Карповіч: «Мы сабраныя ўсяго два тыдні, а зборная Расіі разам больш за год»

9 кастрычніка, 11:51

Паўабаронца зборнай Беларусі U-15 Максім Карповіч падзяліўся меркаваннем аб турніры развіцця УЕФА, які прайшоў у Мінску.

– У матчы з расiянамі крыху не атрымалася паказаць наш лепшы футбол. Але беларуская каманда сабрана ўсяго два тыдні, а зборная Расіі разам больш за год. Таму ў іх больш вопыту, яны больш сыграны і мацнейшыя за нас фізічна. Пакуль мы саступілі, але на гэтым нельга спыняцца. Будзем працягваць працаваць над сабой, каб пазней паказваць у такіх матчах больш якасны футбол.

– Тое, што каманда забіла два мячы, таксама выдатны паказчык?

– Гэта на самай справе добра. Калі забілі першы мяч, лік стаў 1:1, але вось потым два галы ў нашы вароты крыху прыбілі. Калі б не яны, то яшчэ маглі б пазмагацца і нават зачапіцца за перамогу.

– Надвор'е моцна паўплывала на вынік? Моцны вецер па ходзе матча, перыядамі ішоў дождж.

– Усё ж у роўных умовах, што мы, што расiяне. Таму нельга скардзіцца на надвор'е.

Да ўсіх зборных мы старанна рыхтаваліся. Але ў матчах супраць зборных Кыргызстана і Таджыкістана паказалі нашмат больш якасны футбол, чым з камандай Расіі.

Таджыкі таксама сабраны ўжо прыкладна год. А кыргызы, як і мы, сабраліся каля двух тыдняў таму. Ва ўсіх гульнях мы вельмі добрае сябе паказалі. Крыху не атрымалася ў заключнай, але нічога, – сказаў Карповіч.