Усе навіны

Ілля Руцкі: «Мы прафесіяналы і павінны гуляць кожную гульню на перамогу, не думаць пра перамогу на дзень нараджэння ці для яшчэ чагосьці»

10 кастрычніка, 17:00

Абаронца «Славіі» Ілля Руцкі падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Слуцкам» (0:1).

– На самай справе, мы не задумваемся аб тым, каб выйграць дзеля чагосьці. Мы прафесіяналы і павінны гуляць кожную гульню на перамогу, не думаць пра перамогу на дзень нараджэння [Біёнчыка] або для яшчэ чагосьці. Безумоўна, калі б мы выйгралі, гэта быў бы прыемны падарунак для яго, але ў нас не атрымалася.

Нейкую ролю адыграла поле, ды і нашае стаўленне: доўга ўкочваліся ў гульню. У цэлым, мы ведалі, куды едзем: гэта баявая каманда, мы даўно не выйгравалі іх на хатнім полі. Будзем аналізаваць гульню і глядзець далей.

– У камандзе вераць, што можна заваяваць медалі?

– Я ўжо не першы раз казаў: мы заўсёды хочам ісці ад гульні да гульні і дамагацца толькі перамог, і ў канцы года паглядзім, на што мы найгралі.

– Іван Сяргеевіч прывіў камандзе менталітэт пераможцы?

– Безумоўна. Мы гэта развіваем, праўда, не заўсёды атрымліваецца перамагаць, але мы гэтым гарым, – сказаў Руцкі.