Усе навіны

Браім Дыяс будзе гуляць за зборную Марока

11 кастрычніка, 09:23

Іспанскі паўабаронца мадрыдскага «Рэала» Браім Дыяс будзе выступаць за зборную Марока, паведамляе Marca.

24-гадоваму футбалісту засталося ўзгадніць толькі некаторыя адміністрацыйныя дэталі, пасля чаго ён зможа гуляць за родную краіну свайго бацькі.

Нагадаем, на ліку Браіма ўсяго адзін матч у складзе зборнай Іспаніі – таварыскі супраць Літвы ў чэрвені 2021 года (4:0). У сувязі з гэтым яму нічога не перашкаджае змяніць футбольнае грамадзянства, бо ён не быў задзейнічаны ў афіцыйных матчах.

Тэарэтычна ён можа быць выкліканы на наступны Кубак афрыканскіх нацый, які адбудзецца ў студзені-лютым у Кот-д’Івуары.

У гэтым сезоне футбаліст вызначыўся 1 голам у 8 матчах за «сметанковых».