Усе навіны

Руні ўзначаліў «Бірмінгем»

11 кастрычніка, 14:06
1

«Бірмінгем» аб’явіў пра прызначэнне Уэйна Руні галоўным трэнерам каманды.

Кантракт з 37-гадовым англічанінам разлічаны на 3,5 года.

Асістэнтамі Руні будуць Эшлі Коўл, Джон О’Шы, Карл Робінсан і Піт Шатлварт.

Майк Тэйлар з трэнерскага штаба звольненага Джона Юстаса застаўся ў камандзе коучам брамнікаў.

Апошнім клубам Руні быў «Дзі Сі Юнайтэд», які ён трэніраваў з ліпеня 2022 года. За два сезоны ён ні разу не змог вывесці каманду ў плэй-оф. Таксама ён працаваў у «Дэрбі Каўнці».

«Бірмінгем» займае шостае месца ў Чэмпіёншыпе – 18 ачкоў у 11 матчах.