Усе навіны

Бальдэ атрымаў пашкоджанне сцягна ў гульні за зборную Іспаніі. У «Барселоны» ужо 7 гульцоў з траўмамі

13 кастрычніка, 20:18

Фулбек «Барселоны» і зборнай Іспаніі Алекс Бальдэ 12 кастрычніка атрымаў пашкоджанне падчас матчу адбору Еўра-2024 супраць Шатландыі (2:0) і быў заменены ў перапынку.

Прэсс-лужба «блаугранас» паведаміла, што пасля медабследавання футбалісту дыягнаставалі траўму прываднай мышцы сцягна.

Акрамя Бальдэ зараз аднаўляюцца ад траўмаў яшчэ 6 гульцоў каталонскага клуба – Роберт Левандоўскі, Пэдры, Жуль Кундэ, Фрэнкі Дэ Ёнг, Ламін Ямаль і Рафінья.

У гэтым сезоне 19-гадовы гулец правёў 10 матчаў за «Барселону», на яго рахунку 1 асіст. Падрабязная статыстыка тут.