Усе навіны

Раналду забіў 700-ы гол без уліку пенальці

14 кастрычніка, 08:55

Форвард зборнай Партугаліі Крышцiяну Раналду вызначыўся дублем у матчы адбору Еўра-2024 супраць Славакіі (3:2).

38-гадовы партугалец рэалізаваў пенальці на 29-й хвіліне сустрэчы, зрабіўшы лік 2:0.

На 72-й хвіліне Раналду зрабіў лік 3:1.

Другі гол стаў для футбаліста 700-м без уліку пенальці.

Увогуле гэта 857-й гол нападаючага ў кар'еры, гэта значыць 157 ён забіў з пенальці.