Усе навіны

Крышцiяну Раналду: «Спадзяюся згуляць на Еўра-2024»

14 кастрычніка, 11:48

Форвард зборнай Партугаліі Крышцiяну Раналду пракаментаваў перамогу над Славакіяй (3:2) і датэрміновае выйсце каманды на Еўра-2024. «Спадзяюся, я буду на Еўра-2024, бо засталося яшчэ шмат часу. Спадзяюся, у мяне не будзе праблем ці траўм, я спадзяюся згуляць. Я пакінуў Партугалію рана, але гэта заўсёды будзе мой дом. Мяне падтрымліваюць на кожным стадыёне Партугаліі. Варта падзякаваць партугальцам за прыём, які яны нам арганізавалі, гэтае выйсце на Еўра належыць і ім», - сказаў Раналду. Да моманту правядзення Еўра-2024 у Нямеччыне футбалісту будзе 39 гадоў.