Усе навіны

3 гульцы «Вікторыі» атрымалі дыскваліфікацыю ад 5 да 10 матчаў за бойку ў матчы з «Новай Прыпяццю», у суперніка Грыб атрымаў 6 гульняў бана

20 кастрычніка, 14:01

У АБФФ прайшло чарговае пасяджэнне КДК. На ім разгледзелі масавую бойку, якая прайшла ў матчы другой лігі паміж камандамі «Вікторыя» і «Новай Прыпяць».

Адразу тры футбалісты «Вікторыі» атрымалі працяглую дыскваліфікацыю.

Сяргей Тарчыла прапусціць 5 матчаў, Дзяніс Галацукоў – 7, Іван Прахарэнка – 10. У складзе саперніка Міхаіл Грыб дыскваліфікаваны на 6 матчаў.

Акрамя таго, «Вікторыя» атрымала штраф у памеры 5 базавых велічыняў (185 беларускіх рублёў).