Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва перамог «Шахцёр», «Кайсар» Соўпеля абыграў «Атырау» Жукоўскага і іншыя вынікі

22 кастрычніка, 17:55

21-22 кастрычніка прайшлі матчы 24-га тура чэмпіянату Казахстана.

Чэмпіянат Казахстана

21 кастрычніка

«Мактаарал» Антона Шрамчанкі, Руслана Юдзянкова і Уладзіслава Касмыніна перамог «Кызыл-Жар» (2:1) Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава. Шрамчанка і Юдзянкоў пачалі матч на полі, першы замяніўся на 63-й хвіліне, другі дагуляў да канца. Касмынін не трапіў у заяўку. Бярозкін не трапіў у заяўку, Сцяпанаў правёў матч на лаўцы. Навумаў адгуляў са старту да 60-й хвіліны і атрымаў жоўтую. Ніхто з беларусаў матчу выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

«Аксу» Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя прайграла «Кайрату» (1:4). Зямко правёў матч на лаўцы, Салавей не трапіў у заяўку.

«Табол» Паўла Забеліна згуляў унічыю супраць «Каспія» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка (1:1). Беларусы абедзвюх каманд не трапілі ў заяўку.

«Астана» Макса Эбонга перамагла «Жэтысу» Паўла Назаранкі. Эбонг адгуляў матч цалкам. Назаранка пачаў на лаўцы і выйшаў на замену на 73-й хвіліне, адыграў да канца матча.

22 кастрычніка

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля абыграў «Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага і гульцоў Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава (1:2). Хаткевіч, Стасевіч і Сцяпанаў правялі ўвесь матч на полі. Барадзін выйшаў на поле на 57-й хвіліне. Соўпель пачаў гульню на лаўцы, але выйшаў на замену на 58-й хвіліне.

«Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага выйграў у «Шахцёра» (3:1). Садоўскі не патрапіў у заяўку.

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...