Усе навіны

Прэзідэнт РФС Дзюкаў: «Беларускія клубы ў РПЛ? Мы ніякіх прапаноў ад АБФФ не атрымлівалі»

26 кастрычніка, 19:02

Прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза (РФС) Аляксандр Дзюкаў выказаўся пра магчымае ўключэнне беларускіх клубаў у чэмпіянат Расіі.

«Беларускія клубы ў РПЛ? Мы ніякіх прапановаў ад Мінспорту ці ад Беларускай федэрацыі футбола не атрымлівалі. Я не разумею, якія клубы могуць узяць удзел у нашым турніры, прынцыпы таксама незразумелыя. Складана нешта каментаваць.

Можна будзе нешта каментаваць, калі Мінспорту прадставіць нейкую сваю пазіцыю. Тэарэтычна гэта магчыма, канешне, але ў гэтай канфігурацыі шмат пытанняў, на якія ў мяне няма адказу. Тым больш беларуская федэрацыя футбола ніякай пазіцыі не выяўляла. У мяне зараз інфармацыі роўна столькі ж, колькі ў вас», – сказаў Дзюкаў.