Усе навіны

«Ньюкасл» пацвердзіў дыскваліфікацыю Таналі

28 кастрычніка, 15:24

«Ньюкасл» пацвердзіў, што паўабаронца каманды Сандра Таналі дыскваліфікаваны на 10 месяцаў за дачыненне да нелегальных ставак.

Адхіленне набыло моц 27 кастрычніка.

Адпаведны ліст англійскі клуб атрымаў ад ФІФА. Дыскваліфікацыя распаўсюджваецца на ўвесь свет.

23-гадовы футбаліст таксама пройдзе 8-месячны курс рэабілітацыі ад лудаманіі.

Таналі рабіў стаўкі на матчы «Мілана», які пакінуў летам гэтага года. За «Ньюкасл» ён правёў 12 матчаў, забіў 1 гол.

Такім чынам хаўбек больш не згуляе ў сезоне АПЛ 2023/24. Таксама ён прапусціць Еўра-2024, калі зборная Італіі туды выйдзе.