Усе навіны

У Шкурына самы высокі рэйтынг у матчы супраць «Легіі» па sofascore

30 кастрычніка, 10:41

29 кастрычніка прайшоў матч чэмпіянату Польшчы, у якім «Сталь» з Ільём Шкурыным перамагла «Легію» (3:1).

Беларускі нападаючы вызначыўся адным голам і дзвюма галявымі перадачамі. Па выніках матчу Шкурын атрымаў ад sofascore найвышэйшую адзнаку сярод гульцоў абедзвюх каманд – 8.3.

Усяго ў гэтым сезоне ў Шкурына 4 галы і 5 рэзультатыўных перадач.