Усе навіны

«Прэсбол» адгадаў тройку Месі – Холанд – Мбапэ, прагаласаваўшы ад Беларусі на «Залатым мячы»

3 лістапада, 08:05

У газеце «Прэсбол» паведамілі, што адгадалі першыя чатыры месцы ў галасаванні на «Залаты мяч».

France Football, які ўручае прыз, дазволіў «Прэсболу» падаць свой варыянт топ-5 футбалістаў ад Беларусі.

Па версіі выдання, на першым месцы размясціўся Ліянель Месі, на другім – Эрлінг Холанд, на трэцім – Кіліян Мбапэ, на чацвёртым – Кевін дэ Бруйнэ, на пятым – Хары Кейн.

У выніку выбар «Прэсбола» супаў з агульнымі вынікамі галасавання па першых чатырох пазіцыях. Пятае выніковае месца заняў Родры.