Усе навіны

Пеле – найлепшы гулец у гісторыі ЧС па версіі FourFourTwo, Мбапэ – 7-ы, Раналду няма ў топ-33

3 лістапада, 09:55

Навінава-статыстычны партал FourFourTwo прадставіў топ-10 гульцоў у гісторыі чэмпіянатаў свету.

Узначаліў спіс бразілец Пеле. На яго рахунку 12 галоў і 8 асістаў у 14 матчах на чатырох мундыялях.

Поўны рэйтынг складаецца з 33 гульцоў, куды не патрапіў партугалец Крышціяну Раналду. Ён на чэмпіянатах свету забіў 8 мячоў і аддаў 2 асісты ў 22 матчах.

Топ-10 найлепшых гульцоў у гісторыі ЧС па версіі FourFourTwo:

1. Пеле (Бразілія)

2. Ліянель Месі (Аргенціна)

3. Дыега Марадона (Аргенціна)

4. Раналда (Бразілія)

5. Зінедзін Зідан (Францыя)

6. Франц Бекенбаўэр (Германія)

7. Кіліян Мбапэ (Францыя)

8. Эйсебіа (Партугалія)

9. Міраслаў Клозэ (Германія)

10. Гарынча (Бразілія)