Усе навіны

Магуайр, Хендэрсан, Боўэн, Мэдзісан і яшчэ 21 гулец выкліканы ў зборную Англіі на матчы супраць Мальты і Паўночнай Македоніі

9 лістапада, 21:55

Зборная Англіі апублікавала сваю заяўку на матчы лістапада. Галоўны трэнер «трох ільвоў» Гарэт Саўтгейт выклікаў 25 гульцоў.

Брамнікі: Сэм Джонстан («Крыcтал Пэлас»), Джордан Пікфард («Эвертан»), Аран Рэмсдэйл («Арсенал»)

Абаронцы: Лівай Колуіл («Чэлсі»), Льюіс Данк («Брайтан»), Марк Гехі («Крыстал Пэлас»), Хары Магуайр («Манчэстэр Юнайтэд»), Фікая Таморы («Мілан»), Кіран Трып'ер («Ньюкасл»), Кайл Уокер («Манчэстэр Сіці»)

Паўабаронцы: Трэнт Аляксандэр-Арнольд («Ліверпуль»), Джуд Белінгем («Рэал»), Конар Галахер («Чэлсі»), Джордан Хендэрсан («Аль-Іціфак»), Кэлвін Філпіс («Манчэстэр Сіці»), Дэклан Райс («Арсенал»)

Нападаючыя: Джэрад Боўэн («Вэст Хэм»), Філ Фодэн, Джэк Грыліш (абодва – «Манчэстэр Сіці»), Хары Кейн («Баварыя»), Джэймс Мэдзісан («Тотэнхэм»), Букая Сака («Арсенал»), Маркус Рэшфард («Манчэстэр Юнайтэд»), Олі Уоткінс («Астан Віла»), Калум Уілсан («Ньюкасл»)

Зборная Англіі ў лістападзе правядзе 2 матчы кваліфікацыі Еўра-2024: 17-га – дома супраць Мальты і 20-га – на выездзе супраць Паўночнай Македоніі.