Усе навіны

Заяўка Іспаніі на матчы ў лістападзе: Алейш Гарсія – першы гулец у гісторыі «Жыроны», выкліканы ў іспанскую зборную

10 лістапада, 18:25

Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс дэ ла Фуэнтэ выклікаў 25 футбалістаў на матчы адбору Еўра-2024 супраць Кіпра і Грузіі.

Паўабаронца «Жыроны» Алейш Гарсія стаў першым гульцом у гісторыі клуба, які атрымаў выклік у іспанскую зборную.

Брамнікі: Унаі Сімон («Атлетык»), Давід Рая («Арсенал»), Алекс Рэміра («Рэал Сасьедад»),

Абаронцы: Даніэль Карвахаль («Рэал»), Давід Гарсія («Асасуна»), Хасэ Луіс Гая («Валенсія»), Хесус Навас («Севілья»), Пау Торэс («Астан Віла»), Алехандра Грымальда («Баер»), Рабен Ле Нарман («Рэал Сасьедад»), Іньіга Марцінес («Барселона»)

Паўабаронцы: Радры («Манчэстэр Сіці»), Марцін Субімендзі, Мікель Мерына (абодва – «Рэал Сасьедад»), Радрыга Рыкельме («Атлетыка»), Гаві («Барселона»), Фабіян Руіс («ПСЖ»), Аян Сансет («Атлетык»), Алейш Гарсія («Жырона»)

Нападаючыя: Альвара Марата («Атлетыка»), Хаселу («Рэал»), Ламін Ямаль, Феран Торэс (абодва – «Барселона»), Ніка Уільямс («Атлетык»), Мікель Аярсабаль («Рэал Сасьедад»)

Матч Кіпр – Іспанія пройдзе 16 лістапада, Іспанія – Грузія - 19-га.