Усе навіны

Анчалоці пра 5:1 з «Валенсіяй»: «Гэта была найлепшая гульня «Рэала» ў сезоне»

12 лістапада, 14:35

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў перамогу над «Валенсіяй» (5:1) у 13-м туры Ла Лігі.

«У маёй працы ёсць несправядлівасць у адносінах да некаторых гульцоў, калі ў вас каманда такога ўзроўню. У гэты раз Модрыч мог згуляць са старту. Ён пачаў матч на лаўцы запасных, але потым выйшаў.

На жаль, такая мая праца, і яна не лёгкая. Гэта была наша найлепшая гульня ў сезоне. Мы маглі лепш бараніцца ў першыя 15 хвілін, але пасля гэтага гульня была ідэальнай.

Вінісіус і Радрыга вярнуліся ў сваю найлепшую форму. Ім патрэбен быў час, каб вярнуцца да яе і прадэманстраваць сваю якасць. У апошніх дзвюх гульнях яны паказалі сябе вельмі добра. Яны добра камбінавалі, шукалі прастору і гулялі з выключнай якасцю.

Карвахаль – вопытны гулец. Ён вельмі добры крайні абаронца як у гульні з мячом, так і без яго. Ён аформіў эфектны гол. Мы вельмі добра гралі на флангах, калі выкарыстоўвалі Радрыга з Карвахалем, а потым Вінісіуса і Браіма злева. За кошт гэтага мы выйгралі гульню.

Ён (Камавінга – заўв.) вельмі добрае гуляў на ўсіх пазіцыях, на якія я яго ставіў. Ён больш прывык да пазіцыі півота (апорнага паўабаронцы – заўв.), і пры адсутнасці Чуамені ён паказаў, на што здольны», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» на дадзены момант займае 2-е месца ў Ла Лізе, адстаючы ад «Жыроны» на 2 ачкі.