Усе навіны

Сачыўка стаў трэцім абаронцам з 25 забітымі мячамі ў гісторыі ЧБ

14 лістапада, 16:03
4

Гулец мінскага «Дынама» Аляксандр Сачыўка, які адкрыў лік у матчы супраць «Смаргоні» (7:0), стаў трэцім абаронцам у гісторыі ЧБ, які забіў у вышэйшай лізе не менш за 25 мячоў.

Да яго падобнае ўдавалася толькі Эдуарду Балтрушэвічу – 27 галоў і Аляксандру Сяднёву – 25 галоў.