Усе навіны

Федэрацыя футбола Іспаніі прапануе трэнеру зборнай дэ ла Фуэнтэ новы кантракт да 2026 года

16 лістапада, 09:46

У Федэрацыі футбола Іспаніі лічаць, што дзейны галоўны трэнер зборнай Луіс дэ ла Фуэнтэ з'яўляецца ідэальным спецыялістам для праекта каманды.

Яго кантракт дзейнічае да канца Еўра-2024. Пасля лістападаўскага перапынку на міжнародныя матчы 62-гадоваму іспанцу будзе прапанавана новае пагадненне да лета 2026-га.

Дэ ла Фуэнтэ ўзначаліў зборную Іспаніі ў студзені. Ён выйграў з камандай Лігу нацый і вывеў яе на Еўра-2024. Іспанцы ў 8 матчах атрымалі 7 перамог, розніца мячоў – 26:8.

Іспанія сёння, 16 лістапада, згуляе з Кіпрам у кваліфікацыі Еўра-2024, матч з Грузіяй адбудзецца 19 лістапада. Табліца адбору тут.