Усе навіны

Цоўфала, Брабеца і Кухту адхілілі ад зборнай Чэхіі – яны пайшлі на дыскатэку за 48 гадзін да гульні з Малдовай

19 лістапада, 17:32

Зборная Чэхіі афіцыйна абвясціла пра адхіленне трох гульцоў – лагер нацыянальнай каманды пакінулі фулбек Уладзімір Цоўфал («Вэст Хэм»), цэнтрбек Якуб Брабец («Арыс») і форвард Ян Кухта (Спарта).

Як паведаміла мясцовае выданне ISport, усе тры гульцы пайшлі ноччу на дыскатэку ў бар за 48 гадзін да вырашальнага матча кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Малдовы. Каманда яшчэ не гарантавала прамое пападанне на турнір.

Футбалісты правялі там час да самай раніцы. Адзначаецца, што яны ўжывалі алкаголь. Таксама з імі быў член выканкаму Федэрацыі.

Хатняя сустрэча з Малдовай адбудзецца 20 лістапада. Пачатак – у 22:45.