Усе навіны

«Рэн» звольніў Жэнезia і вярнуў Жульена Стэфана галоўным трэнерам

19 лістапада, 19:56

«Рэн» паведаміў пра змены ў трэнерскім штабе.

Па ўзаемнай згодзе клуб спыніў супрацоўніцтва з Бруна Жэнезіа. 57-гадовы спецыяліст узначаліў каманду ў сакавіку 2021 года і дапамог ёй фінішаваць 6-й у Лізе 1. У двух наступных сезонах «Рэн» пад кіраўніцтвам Жэнезіа двойчы запар займаў чацвёртае месца.

У гэтым сезоне вынікі «чырвона-чорных» на ўнутранай арэне пагоршыліся – каманда займае 13-е месца ў Лізе 1, але ў Лізе Еўропы лідзіруе ў сваёй групе з 9 ачкамі пасля чатырох тураў.

Новым галоўным трэнерам «Рэна» стаў Жульен Стэфан. Ён ужо ўзначальваў каманду ў перыяд з 2018-га па 2021 год. На чале са Стэфанам «Рэн» выйграў першы трафей за амаль 50 гадоў (Кубак Францыі-2018), а таксама ўпершыню ў гісторыі клуба выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.