Усе навіны

«Барселона» атрымае ад 3 да 4,3 млн еўра кампенсацыі ад УЕФА за траўму Гаві

20 лістапада, 13:59

Паўабаронца зборнай Іспаніі Гаві атрымаў разрыў пярэдняга крыжападобнага звязка калена падчас матчу кваліфікацыі да Еўра-2024 супраць Грузіі (3:1).

Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, клуб іспанца «Барселона» атрымае кампенсацыю з-за таго, што гулец траўміраваўся падчас паўзы на міжнародных матчах. Грошы будуць налічвацца на 28-ы дзень пасля траўмы, а сума будзе залежаць ад заробку Гаві.

«Барселона» зможа атрымліваць кампенсацыю ад 16 снежня. Максімальная сума ў год – да 7, 5 мільёна еўра. Улічваючы, што Гаві можа прапусціць ад 6 да 8 месяцаў, каталонцы змогуць атрымаць ад 3,082 мільёна да 4,315.