Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Чэхіі падаў у адстаўку пасля выхаду на Еўра-2024

21 лістапада, 09:46

Яраслаў Шылгавы вывеў зборную Чэхіі на Еўра-2024, але адразу пасля матча з Малдовай (3:0) аб'явіў пра адстаўку.

«Я хацеў бы падзякаваць хлопцам за тое, як яны правялі матч пасля ўсіх падзей. Мы дасягнулі нашай мэты – кваліфікаваліся на чэмпіянат Еўропы.

Нягледзячы на поспех, перад матчам мы вырашылі, што не будзем працягваць супрацоўніцтва. Я паведаміў пра гэта прэзідэнту Федэрацыі футбола Чэхіі Пятру Фочку.

Аказваўся вялікі ціск, часам я нават не разумеў гэтага. Гэта паўплывала на нашае рашэньне. Гэта датычыцца не толькі мяне, але і ўсяго трэнерскага штаба. Я перакананы, што мы справіліся з задачай і пакідаем пасля сябе добры вынік», – сказаў Шылгавы.

Яраслаў Шылгавы правёў на чале зборнай Чэхіі больш за 5 гадоў і ўвайшоў у гісторыю нацыянальнай каманды як другі найлепшы трэнер па колькасці матчаў – 58.

У 2021 годзе пад кіраўніцтвам Шылгавага зборная Чэхіі дайшла да чвэрцьфіналу чэмпіянату Еўропы.