Усе навіны

Трэнер зборнай Косава Гліха: «Не ведаю, ці будзе гульня з Беларуссю апошняя для мяне»

21 лістапада, 12:06

Галоўны трэнер зборнай Косава Прымаж Гліха сказаў, што не ведае, ці застанецца у камандзе пасля матчу з Беларуссю.

«Я не ведаю і нават не думаю пра гэта. Мая ўвага засяроджана на матчы аўторка, і я не хачу каментаваць астатняе», – сказаў Гліха.

Славенец таксама сказаў, што ніколі не адчуваў ціску ў якасці трэнера зборнай Косава. Больш за тое, гэтая праца прыносіла яму толькі задавальненне.