Усе навіны

Уладзімір Караблёў: «Здзіўлены клубнай арганізацыяй у «Металургу». Усё на прафесійным узроўні»

21 лістапада, 20:20

Расійскі нападаючы «Металурга» Уладзімір Караблёў даў інтэрв’ю пасля прыбыцця ў клуб.

– Чытаў каментары ў сацсетках: заўзятары з Пензы былі здзіўленыя, што клуб так хутка развітаўся з табой.

– Складана каментаваць. Як гаворыцца, трэнерам лепш відаць. Сваю рэакцыю пакіну пры сабе. Сапраўды, усё пачыналася быццам бы добра. Атрымліваў гульнявы час, набіраў пункты нейкія. Але потым нешта пайшло не так, перастаў гуляць. Вынікам стала растанне.

– Ты амаль усю кар’еру правёў у Яраслаўлі.

– Толькі ў гэтым годзе пачаў падарожнічаць. Улетку трэніраваўся ў «Молаце» з Пермі, потым падпісаўся з «Дызелем», зараз – Жлобін. Але хакейнае жыццё і падарожжы – гэта звычайныя рэчы. Яны заўсёды ідуць разам.

Ды і Беларусь не так ужо далёка знаходзіцца. Знаёмая краіна для мяне, бываў тут і раней. Нават у Жлобіне на турніры гуляў гадоў 10 таму. Добрыя ўспаміны. Памятаю, што той турнір стаў для мяне найлепшым па выніках у дзіцячым узросце. І каманда перамагла, і я шмат ачкоў набіраў. Дэталі размытыя, але запомніліся перамогі і дастаткова вялікая арэна.

– З кім раіўся перад падпісаннем кантракту?

– Знаёмы з Мікітам Громавым. Ён пагуляў за «Металург» гэтай восенню, але не паспелі з ім перасекчыся тут. Яшчэ ведаю, што Саня Ціміраў у Жлобіне чэмпіёнам станавіўся – мы з ім у «Дызелі» разам пагулялі. Але з ім перагаварыць аб новай камандзе не паспеў.

Да прыезду ні з кім з «Металурга» не быў знаёмы асабіста. Хоць, вядома, ведаў Сяргея Касціцына – гэта вядомы гулец, пагуляў у моцных лігах. Паціху з усімі знаёмлюся.

– У цябе добрая кар’ера ў моладзевым хакеі. З «Лока-Юніёрам» ты выйграваў Кубак Рэгіёнаў. Што за турнір такі?

– Калі коратка, то моладзевая ліга, якая па сіле ідзе адразу ж за МХЛ. Тамака таксама шмат каманд, вялікая канкурэнцыя. У фінале мы гулялі супраць піцерскага «Дынама», за якое выступалі хлопцы, якія заслужылі шанец у КХЛ. Класны сезон быў. Перамаглі. Мусіць, гэта галоўная перамога ў маёй кар’еры на дадзены момант.

– У МХЛ ты станавіўся найлепшым асістэнтам сезона.

– Таксама добры сезон. Выдатная каманда была ў Яраслаўлі, трэнеры давяралі, калектыў дружны. Мы сваёй пяцёркай вельмі добра размаўлялі. Адсюль і вынікі. Да гэтага часу з усімі іх той каманды на сувязі.

– Фраза «Найлепшы асістэнт сезона» наводзіць думкі на тое, што больш любіш пасікі аддаваць.

– Не хаваю: так, падабаюцца перадачы. Люблю гуляць на каманду. У мяне гэта з дзяцінства ідзе неяк, што больш партнёраў шукаю, чым сам кідаю. Хоць галы таксама накшталт забіваць умею.

– Цэнтрам заўсёды быў?

– Так, з самага дзяцінства. Толькі ў МХЛ у першым сезоне эксперыментавалі. Калі малады заходзіць у каманду, там і ў абарону паставіць могуць. Але ў цэлым заўсёды быў цэнтрфорвардам.

– Што сказалі нашы трэнеры?

– З імі ўвесь час камунікуем. Патрабаванні простыя: паказваць, што ўмею, апраўдваць давер. Усё залежыць ад мяне. Буду старацца.

– Чаго чакаеш ад гэтага сезону?

– Хочацца перамагаць з камандай, часцей адчуваць гэтыя эмоцыі. У снежні важны турнір супраць каманд з ВХЛ будзе – там таксама хочацца сябе добра праявіць. Асабістыя мэты таксама ёсьць. Жадаецца развівацца, прабівацца ў дарослым хакеі. Прыехаў у Жлобін і быў прыемна здзіўлены клубнай арганізацыяй. Усё на вельмі сур’ёзным узроўні – што ў побыце, што ў трэніроўках. У такіх умовах толькі крок наперад трэба рабіць і падвышаць узровень, – сказаў Караблёў.