Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Калі Косава пойдзе ў поўны напад, то разрывы з'явяцца абсалютна дакладна»

21 лістапада, 22:57

Экс-паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Станіслаў Драгун спрагназаваў матч нацыяйнальнай каманды з Косава ў межах кваліфікацыі Еўра.

– Андора – гэта каманда, якая гуляе нізкім блокам. І Косава, якая будзе гуляць у атаку. Як думаеш, супраць атакуючых каманд лягчэй гуляць? Ці лягчэй гуляць супраць зборнай Андоры, якая пазіцыйна абараняецца?

– Атакуючая каманда адрозніваецца ад атакуючай. Калі цябе атакуюць швейцарцы – гэта адно, калі цябе атакуюць андорцы – гэта іншае. Таму падладжвацца па-любому трэба. Я думаю, ёсць нейкі план, я не памятаю, яны зноў гулялі ў тры цэнтральныя абаронцы? Таму ў контратаку будзе добра, у розыгрыш будзе добра.

Макс Эбонг будзе падтрымліваць з глыбіні. Калі Косава пойдзе ў поўны напад, то парывы з’явяцца абсалютна дакладна, – сказаў Драгун.