Усе навіны

Зборная Беларусі здабыла дзве перамогі запар у афіцыйных матчах упершыню з лістапада 2020-га

22 лістапада, 00:50

Перамога ў матчы кваліфікацыі Еўра-2024 над зборнай Косава (1:0) стала для беларускай зборнай другой перамогай запар. Трыма днямі раней, 18 лістапада зборная Беларусі адолела Андору (1:0).

Апошні раз у афіцыйных матчах беларусы перамагалі двойчы запар у лістападзе 2020-га. Тады з аднолькавым лікам 2:0 былі адолены зборныя Казахстана і Літвы ў рамках Лігі нацый.