Усе навіны

Упершыню з адбору на ЧЕ-2012 зборная Беларусі набрала 12 ачкоў у кваліфікацыях ЧЕ і ЧС

22 лістапада, 01:10

Пасля завяршэння ўсіх матчаў кваліфікацыі Еўра-2024 зборная Беларусі заняла 4-е месца ў групе, набраўшы 12 ачкоў. Такую ці большую колькасць ачкоў апошні раз беларуская зборная набірала на адборы на Еўра-2012. Тады беларусы набралі 13 ачкоў і таксама сталі 4-мі.

Пасля гэтага на адборах ЧЕ і ЧС зборная Беларусі выступала так:

Адбор ЧС-2014 – 5-е месца з 5, 4 пункты.

Адбор Еўра-2016 – 4-е месца з 6, 11 пунктаў.

Адбор ЧС-2018 – 6-е месца з 6, 5 пунктаў.

Адбор Еўра-2020 – 4-е месца з 5, 4 пункты.

Адбор ЧС-2022 – 5-е месца з 5, 3 пункты.